Анастасія Уладзіміраўна Іванькова
![]() | |
---|---|
![]() Анастасія Іванькова ў групе беларускіх гімнастак (другая справа) | |
Асабістая інфармацыя | |
Пол: | жаночы |
Грамадзянства: |
![]() |
Спецыялізацыя: | групавыя спаборніцтвы |
Клуб: | БФСТ «Дынама» |
Дата нараджэння: | 22 лістапада 1991 (29 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Рост: | 170 см |
Вага: | 53 кг |
Ліцэнзія FIG: | 8848 |
Лепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство: | 54.800 (2010) |
Лепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство: | 54.750 (2012) |
Анастасі́я Уладзі́міраўна Іванько́ва (нар. 22 лістапада 1991) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Іванокова атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане Іванькова атрымала срэбны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Марынай Ганчаровай, Наталлей Лешчык, Аляксандрай Наркевіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.
Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры ў 2012 годзе[2] жыве і працуе трэнерам у ЗША[3].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2008 г. № 502 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Сергей Щурко Художественная гимнастика. Большая жизнь: таких больше не будет (руск.) . Прессбол (24 лістапада 2012).
- ↑ Сергей Щурко Жизнь после спорта. Евгения Бурло: медаль не сделает тебя счастливой (руск.) . Прессбол (10 сакавіка 2016).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анастасія Уладзіміраўна Іванькова
- Анастасія Іванькова — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Старонка аб Іваньковай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне;
- Сергей Вишневский Анастасия Иванькова: Пережить еще одни Олимпийские игры больше не хочу (руск.) . TUT.BY (13 жніўня 2012)..
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года