TUT.BY

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Tut.by
URL: http://www.tut.by/
Камерцыйны: Так
Тып сайта: інтэрнэт-партал
Уладальнік: УП "Надзейныя праграмы"
Пачатак працы: 5 кастрычніка 2000

TUT.BY — папулярны беларускі партал, які адкрыўся 5 кастрычніка 2000 г. Паводле рэйтынгу Акавіта на працягу шматлікіх гадоў з'яўляецца самым наведвальным сайтам беларускага інтэрнэту і прызнаным лідарам у вобласці электроннага бізнесу ў Беларусі.

Партал мае пашуковую сістэму і падае такія сэрвісы, як дайджэст навін, бясплатная электронная пошта, форумы па інтарэсах, пошук працы, бясплатныя аб'явы і шматлікія іншыя. Усяго на сайце каля 50 тэматычных падзелаў і сэрвісаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сакавіка 2000 г. вядомы камп'ютарны журналіст Сяргей Дзмітрыеў напісаў на форуме газеты «Камп'ютарныя весткі» аб тым, што ў яго ёсць ідэя стварэння беларускага інтэрнэт-праекту, якую ён падарыць таму, хто возьмецца яе рэалізаваць. На заклік адгукнуўся кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы» Юрый Зісер. З дня іх асабістай сустрэчы 15 сакавіка 2000 г. і пачаўся TUT.BY.

Ідэя Сяргея Дзмітрыева складалася ў стварэнні бясплатнага паштовага сэрвісу для беларусаў, аналагічнага легендарнай Mail.Ru. Да абмеркавання праекту былі прыцягнуты іншыя журналісты газеты «Камп'ютарныя весткі» — Андрэй Конанавіч (Канановіч?) і Кірыла Валошын, а таксама праграміст Даніла Рудзенка, які валодаў на той момант вопытам распрацоўкі электронных паштовых сэрвісаў і сайтаў. Пасля дыскусій ідэя трансфарміравалася ў праект стварэння буйнога партала для беларусаў, які зойме цэнтральнае месца ў беларускім інтэрнэце. «Наша мэта — стаць беларускім Yahoo!» — заявіў кіраўнік TUT.BY Юрый Зісер. З'явіўся бізнес-план развіцця сэрвісаў TUT.BY да 2005 г, які рэалізуецца па гэты дзень.

Распрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 г., а ўжо 5 кастрычніка 2000 г. ён адкрыўся для наведвальнікаў. Першапачаткова новы рэсурс уключаў бясплатную электронную пошту, навіны (уключаючы архіў і анонсы), надвор'е, курсы валют, кошты на паліва і гасцявую кнігу. У канцы 2000 г. з'явіліся форумы, а таксама сталі выконвацца паслугі платнага хостынга і інтэрнэт-рэкламы.

Далей з'явіліся сэрвісы пошуку працы, пошукавы сэрвіс і многія іншыя — усяго звыш за 50. У 2008 годзе — уласная сацыяльная сетка «Я тут!».

У лютым 2009 г. на базе беларускага парталу яго ўладальнікі разам с партнёрамі адчынілі аналагічны партал у Казахстане — www.nur.kz. У сакавіку кампанія абвясціла аб пераходзе паштовага сэрвісу на платформу Google Apps.

7 жніўня 2018 г. супрацоўнікаў Следчага камітэта і МУС Беларусі правялі ператрус у рэдакцыі кампаніі ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі («несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты Сайт 2005 (намінацыя «Замежжа»)
  • Інтэрнэт-прэмія ТИБО'2005 (намінацыя «Каталагі і пошукавыя сістэмы»)
  • Беларускі Інтэрнэт Форум (лепшы інтэрнэт-праект 2002 г)
  • Міжнародны фэст-конкурс «Выбар Года 2002»
  • Кіеўскі Міжнародны фестываль рэкламы 2004 (фіналіст у намінацыі «Інфармацыйныя рэсурсы»)

Бізнес[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2002 г. з'явіўся Цэнтр электроннага бізнесу TUT.BY, мэта якога — аказанне платных і бясплатных паслуг для беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, у першую чаргу распрацоўкі і пасоўвання сайтаў, кансалтынгу, хостынгу і г. д. З тых часоў TUT.BY адзіны ў двух асобах: Цэнтр электроннага бізнесу забяспечвае прыбыткавую частку TUT.BY, а беларускі партал TUT.BY застаецца бясплатным для сотняў тысяч беларусаў.

Як і ў большасці інтэрнэт-парталаў, аснову бізнесу TUT.BY складае інтэрнэт-рэклама, якая прыносіць каля 75% прыбытку. Другі па значнасці прыбыткавы артыкул - платны хостынг. Хостынгавае падпадзяленне кампаніі — Hoster.by — першым пасля манапольнага рэгістратара «Адчынены кантакт» атрымала ліцэнзію на рэгістрацыю даменаў у зоне.by.

Малаважныя паступленні таксама прыносіць кампаніі гандлёвая пляцоўка і sms-сэрвісы.

TUT.BY і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

C 2001 г. TUT.BY выступае адным з арганізатараў і фундатараў Беларускага інтэрнэт-форума. 5-6 кастрычніка 2006 г. TUT.BY правёў першую галіновую канферэнцыю «Дзелавы Інтэрнэт». Некамерцыйныя праекты, грамадскія арганізацыі, музычныя калектывы атрымліваюць бясплатны хостынг на тэхнічнай пляцоўцы партала.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку 2007 г. TUT.BY падышоў з наступнымі вынікамі:

— колькасць наведванняў галоўнай старонкі павялічылася да 260-280 тысяч у суткі;
— колькасць паштовых скрынь павялічылася да 890 000;
— колькасць беларускіх сайтаў у каталогу павялічылася і склала 19 000;
— актуальная колькасць вакансій і рэзюмэ вырасла да 22 000;
— лік паведамленняў на форуме вырас амаль у 2 разы і склаў 3 000 000, а лік зарэгістраваных карыстачоў дасягнула 59 000.

Адзін з найбольш запатрабаваных падзелаў TUT.BY - Навіны. Штодня рэдактарамі адбіраецца больш 60 актуальных навін аб жыцці беларусаў. Колькасць чытачоў навін перавышае 115 000 у месяц. 18 снежня 2007 г. лік апублікаваных навін на партале перавысіў 100 000.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2017 года Tut.By быў згаданы ў некалькіх іншых беларускіх незалежных СМІ, бо ён, нібыта, выдаліў або адрэдагаваў старыя навіны пра затрыманне ў 2015 годзе і дзесяцімесячнае турэмнае зняволенне бізнесмена Віктара Пракапені. Як сцвярджаецца, гэта было зроблена пасля таго, як да сродкаў масавай інфармацыі звярнуліся дарадцы па грамадскіх сувязях Пракапені. Сітуацыя выклікала шырокую дыскусію сярод беларускіх журналістаў і спецыялістаў у галіне сродкаў інфармацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]