Анатоль Іванавіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Смірноў
Дата нараджэння 6 мая 1920(1920-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1986(1986-06-01) (66 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Іванавіч Смірноў (6 мая 1920, в. Сцяпурына, Лухскі раён, Іванаўская вобласць, Расія — 1 чэрвеня 1986) — вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (1946).

Працаваў у Ленінградскай ваенна-паветранай інжынернай акадэміі (1951—1962); в/ч № 25840 (1962—1974); Маскоўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя В. У. Куйбышава (1974—1980; з 1975 — загадчык кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання); Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1980—1986, загадчык кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя эфектыўнасці і надзейнасці складаных сістэм; даследаванне аперацый і сістэмнага аналізу, мадэлявання і метадалогіі аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смірноў Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Смирнов Анатолий Иванович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 373—375.