Перайсці да зместу

Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 22 лістапада 1921[1]
Рэктар Q124761267?
Студэнты 20 000
Краіна
Размяшчэнне
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт mgsu.ru (руск.)(англ.)(перс.)(кіт.)(ісп.)(в’етн.)(узб.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт (руск.: Московский государственный строительный университет) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Універсітэт быў заснаваны ў 1921 годзе як Маскоўскі практычны будаўнічы інстытут. У 1932 годзе на аснове Маскоўскага практычнага будаўнічага інстытута быў створаны Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (МІБІ) з рабфакам пры ім. У 1935 годзе інстытуту было прысвоена імя Валяр’яна Куйбышава. У 1993 годзе МІБІ быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт, а ў 2009 годзе МДБУ быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта[3].

Спіс інстытутаў

[правіць | правіць зыходнік]

У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя інстытуты[4]:

  • Інстытут будаўніцтва і архітэктуры
  • Інстытут гідратэхнічнага і энергетычнага будаўніцтва
  • Інстытут дыстанцыйнай адукацыі
  • Інстытут фундаментальнай адукацыі
  • Інстытут экалагічнай інжынерыі і механізацыі
  • Інстытут эканомікі, кіравання і інфармацыйных сістэм у будаўніцтве
  • Філіял у Мыцішчах

Зноскі

  1. https://mgsu.ru/sveden/common/
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
  3. Гісторыя МДБУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  4. Спіс інстытутаў МДБУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.