Перайсці да зместу

Анатоль Аляксандравіч Шаўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Шаўня
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 верасня 1930(1930-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 2006(2006-05-20) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Анатоль Аляксандравіч Шаўня (2 верасня 1930(1930-09-02), Дорахава[d], Маскоўская вобласць — 20 мая 2006(2006-05-20), Мінск) — беларускі паэт, крытык.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага-перасяленца з Беларусі. Скончыў перакладчыцкі факультэт 1-га Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1954), працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» літсупрацоўнікам, потым выконваў абавязкі загадчыка аддзела крытыкі і бібліяграфіі. З 1959 года літсупрацоўнік, пасля рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь». З 1981 года рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Памёр 20 мая 2006 года ў Мінску.[крыніца?]

Першыя вершы надрукаваў у 1953 годзе ў інстытуцкай шматтыражцы. Аўтар зборнікаў вершаў «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980).

Перакладае з італьянскай мовы на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць Л. Стурані «Праўдзівая гісторыя» (1957), «Прыгоды К’ядзіна» М. Арджылі і Г. Паркі (1959), аповесць В. Берціні «Юнацтва становіцца ў строй» (1960), раман Д. Арфелі «Лішнія» (1965), анталагічны зборнік сучаснага італьянскага апавядання "Золата Фарчэлы (1968), «Казкі нашых дзён» М .Арджылі (1971). Шмат вершаў сучасных італьянскіх паэтаў перакладзена ім для зборніка «Ад вежаў Ферары» (1974).

Напісаны таксама сцэнарыі мультыплікацыйнага фільма «Квака-задавака» (з З. Калядэнкам, пастаўлены ў 1977), дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва» (1982), шэрагу іншых дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.