Анатоль Анатольевіч Янец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Анатольевіч Янец
Нараджэнне 7 жніўня 1950(1950-08-07) (73 гады)
Адукацыя
Месца працы

Анатоль Анатольевіч Янец (нар. 7 жніўня 1950, г. Друскінінкай Літоўскай ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на рабочых пасадах розных прадпрыемстваў Друскінінкая і Вільнюса. У 1969 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1974 годзе.

Працаваў у Бераставіцкім, а затым у Смаргонскім раёнах. У 1980 годзе быў абраны старшынёй калгаса «50 год СССР». З кастрычніка 1987 года па люты 1995 года кіраваў Смаргонскім раёнам на пасадзе старшыні райвыканкама.

Працаваў кіраўніком філіяла АКБ «Прыёрбанк», дырэктарам па знешнеэканамічных сувязях канцэрна «Праінтэкс», дырэктарам ВЭС ТАА «Дарвес»[1].

Зноскі