Анатоль Георгіевіч Сафонаў
Анатоль Георгіевіч Сафонаў | |
---|---|
Анатолий Георгиевич Сафонов | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Анатоль Георгіевіч Сафонаў (20 верасня 1919, в. Чартан — 24 чэрвеня 1944) — камандзір стралковай роты 1345-га стралковага палка (399-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт), старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Анатоль Георгіевіч Сафонаў нарадзіўся 20 верасня 1919 года ў вёсцы Чартан, цяпер Дуванскага раёна Башкірыі, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Дуванской сямігодкі ў 1935 годзе паступаў у тэхнікум у горадзе Залатавуст, але не быў прыняты па прычыне ўзросту.
Працаваў падлікоўцам на Дуван-Мячэтлінскай МТС, затым рахункаводам. Сям’я вярнулася жыць у Чартан, і Анатоль паступіў на сушзавод рабочым. На заводзе быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі. Затым перайшоў у Дуванскую МТС бухгалтарам. Без адрыву ад працы. скончыў школу калгаснай моладзі. Пісаў вершы, іграў на баяне.
Дадаў сабе па дакументах 2 гады, каб патрапіць у войска. Таму ва ўзнагародным лісце стаіць год нараджэння — 1919-й. У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў пагранічныя войскі на заходнюю мяжу. Служачы ў памежных войсках, Анатоль Сафонаў падае рапарт за рапартам з просьбай адправіць яго ў раён баявых дзеянняў на фінскую вайну. Але не паспеў.
Як выдатніка памежнай службы Анатоля накіравалі вучыцца ў вучылішча ў Маскву, там і застала яго вайна.
З верасня 1942 года Сафонаў служыў у 2-й мотастралковай дывізіі ў Маскве, з жніўня 1942 года прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Падмаскоўі і быў паранены.
Пасля лячэння знаходзіцца на службе ў войсках НКВД, у якасці камандзіра ўзвода 7-га мотастралковага палка 2-й мотастралковай дывізіі асаблівага прызначэння.
З красавіка 1944 года ён атрымлівае прызначэнне на Беларускі фронт. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры пераправе войскаў праз раку Друць.
Загінуў 24 чэрвеня 1944 года, пахаваны ў вёсцы Заполле, Рагачоўскага раёна, Гомельскай вобласці БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (23.08.1944)[1];
- ордэн Леніна (23.08.1944);
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (01.07.1944)[2].
Зноскі
- ↑ Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
- ↑ Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Несокрушимые. — Уфа, 1985. / стр. 174—204.
- Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31-34.
- Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. ильгамов; т. 5. П-С. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2009. — 576 с. — ISBN 978-5-88185-072-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Рагачоўскім раёне
- Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Лейтэнанты СССР