Анатоль Давыдавіч Янушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Давыдавіч Янушка
Дата нараджэння 16 студзеня 1930(1930-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2008(2008-10-03) (78 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Анатоль Давыдавіч Янушка (16 студзеня 1930, в. Цялядавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 3 кастрычніка 2008) — беларускі лесавод, эканаміст. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1978). Заснавальнік і член рэдкалегій часопіса «Лесное и охотничье хозяйство» (Мінск), «Белорусской лесной газеты» (Мінск).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1954), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 0000).

Працаваў у Крымскім дзяржаўным запаведніке (1964—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1954—1964 і 1967—2008, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі прыродакарыстання і менеджменту, прафесар, у 1967—1993 — загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, 1968—1985 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка і арганізацыя вытворчасці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі; паляпшэнне прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1980).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Лесные ресурсы Беларуси и основы их рационального использования и воспроизводства в условиях рыночной экономики : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.02 / Янушко Анатолий Давыдович. — Минск, 1993.
  • Лиственница в лесах БССР и перспективы ее разведения : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / А. Д. Янушко. — Рига, 1962.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янушка Анатоль Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276.
  • Янушка Анатоль Давыдавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2004. — С. 117.