Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў
Выгляд
Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1928 (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар |
Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў (нар. 22 чэрвеня 1928, ст. Жыжыца, Пскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1979), прафесар (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ ў 1952 годзе. З 1954 па 1964 год выкладаў у БДУ, з 1973 года загадчык кафедры ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ (з перапынкамі; у 1968—1972, 1982—1988 гадах у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, Вене). Кіраўнік Цэнтра па інфармацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека і грамадзянскай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ. Аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі і паліталогіі. Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітолагаў, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі садзейнічання ААН.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).