Перайсці да зместу

Анатоль Паўлавіч Чаркасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Чаркасаў)
Анатоль Паўлавіч Чаркасаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лістапада 1928(1928-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2000(2000-11-04) (71 год)
Дзеці Вераніка Анатолеўна Чаркасава
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская

Анатоль Паўлавіч Чаркасаў (28 лістапада 1928, Світлаводск, Кіраваградская вобласць, Украіна — 4 лістапада 2000) — беларускі празаік, нарысіст, перакладчык. Бацька Веранікі Чаркасавай.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Паволжа. У 1943—1944 гг. працаваў у ваеннай установе. Падчас выбуху склада боепрыпасаў быў цяжка паранены. У 1951 г. скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум, у 1956 г. — аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэктарам, рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1972 г. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1981 г. — выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1989 гг. — загадчык рэдакцыі гэтага выдавецтва.

Літаратурнай працай займаецца з 1957 г. Выйшлі кніжкі нарысаў «Балотны скарб» (1959), «Цудоўны камень» (1963), «Старонкі слаўнага летапісу» (1964), «Магутны твой зямляк» (1969), «Волаты на дарогах» (1974).

Аўтар сцэнарыяў дакументальнага фільма «Мазырскі ліст» (зняты ў 1967) і навукова-папулярнага «Наш завод — наш дом» (зняты ў 1968).

Пераклаў творы рускіх і ўкраінскіх дзіцячых пісьменнікаў на беларускую мову, на рускую мову — апавяданні ўкраінскіх празаікаў, балгарскія, чэшскія казкі.