Рамеснае вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раме́сныя вучы́лішчы[1] — пачатковыя прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, у якіх рыхтавалі кваліфікаваных рабочых.

Існавалі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя і ў СССР у 1940—1959 гадах. У Расійскай імперыі былі створаны ў 1888 годзе ў адпаведнасці з «Асноўным палажэннем аб прамысловых вучылішчах» і ўтрымліваліся, большай часткай, на прыватныя сродкі. Навучанне праводзілася 2—3 гады пасля пачатковай школы. У 1914 годзе ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было 8 рамесных вучылішчаў, у якіх вучыліся 606 навучэнцаў.

У савецкі час у рамесныя вучылішчы прымаліся навучэнцы з 14—15 гадоў, як правіла, з 7-гадовай адукацыяй. Вучылішчы былі створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб дзяржаўных працоўных рэзервах». Навучэнцы знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні. Тэрмін навучання складаў 2 гады, у спецыяльных вучылішчах для дзяцей-сірот — 3—4 гады. У 1948 годзе былі заснаваны спецыяльныя рамесныя вучылішчы для дзяцей-сірот воінаў Савецкай Арміі і партызан з тэрмінам навучання 4 гады.

Рамесныя вучылішчы былі пераўтвораны ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марчанка М. Р. Раме́сныя вучы́лішчы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 623. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.