Ангела Вінклер
| Ангела Вінклер | |
|---|---|
| ням.: Angela Winkler | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1944[1][2][…] (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Nele Winkler[d] і Lasse Winkler[d] |
| Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, прамоўца, актрыса, музыкант |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0935190 |
Ангела Вінклер (ням.: Angela Winkler, нар. 22 студзеня 1944) — нямецкая актрыса.
Вінклер вучылася на медыцынскага тэхнолага ў Штутгарце. Зацікавіўшыся тэатрам, яна пераехала ў Мюнхен, дзе навучалася акцёрскаму майстэрству ў Эрнста Фрыца Фюрбрынгера. У 1967 годзе яна сыграла сваю першую ролю ў тэатры ў Каселі. У 1969 годзе яна дэбютавала на вялікім экране ў фільме Пітэра Флейшмана «Паляўнічыя сцэны з Ніжняй Баварыі». Гэтая роля прыцягнула ўвагу тэатральнага рэжысёра Петэра Штайна, які запрасіў Вінклер у трупу берлінскага тэатра Шаўбюне, дзе яна грала да 1978 года. За ролю ў карціне «Згублены гонар Катарыны Блюм» актрыса атрымала прэмію «Deutscher Filmpreis». Міжнародную вядомасць Вінклер прынесла роля ў філасофскай кінадраме Фолькера Шлёндорфа «Бляшаны барабан» 1978 года.
Зноскі
- ↑ Angela Winkler // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Angela Winkler // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124446167 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.