Перайсці да зместу

Англійскі сэтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Англі́йскі сэ́тар[1] (англ.: English Setter) — парода сабак з групы лягавых. Англійскі сэтар — прамы нашчадак старых еўрапейскіх сабак, якія выкарыстоўваліся ў Сярэднявеччы для палявання на птушак з сеткай. Сваім сучасным абліччам сабакі пароды ў значнай ступені абавязаны Э. Лавераку, які, пачаўшы сваю дзейнасць ў 1825 годзе, на працягу 50 гадоў змяняў і паляпшаў якасці пароды шляхам інбрыдынга, падбору і адбору. Англійскі сэтар — найбольш вядомая і распаўсюджаная парода сярод сэтараў.

Зноскі

  1. Напісанне «сэ́тар» у адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. ISBN 978-985-08-1365-7.