Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы — навукова-даследчы інстытут у складзе Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007-2016 гадах.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны ў лістападзе 2007 года ў выніку аб'яднання Інстытута літаратуры і Інстытута мовазнаўства. У 2012 годзе ўвайшоў у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў якасці філіяла. Дырэктарам Інстытута і філіяла з'яўляўся Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (2007 – 2016).
Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
- вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця;
- правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў;
- падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх;
- выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу,
- вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі,
- даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі (у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў).
Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
Аддзелы:
- гісторыі беларускай мовы;
- дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі;
- лексікалогіі і лексікаграфіі;
- сучаснай беларускай мовы;
- славістыкі і тэорыі мовы;
- беларуска-рускіх моўных і літаратурных сувязяў;
- беларускай літаратуры XX і XX стст.;
- тэксталогіі і выданняў;
- узаемасувязей літаратур; тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.