Ангудайскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангудайскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 14 312 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 11,744 км²
Ангудайскі раён на карце
Часавы пояс KRAT[1], UTC+7 і OMST[1]
Тэлефонны код 38845
Паштовыя індэксы 6494ХХ
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ангудайскі раён або аймак (руск.: Онгуда́йский район, паўднёваалт.: Оҥдой аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ангудай. Ангудайскі раён (плошча 11744 км²) размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Алтай, у яе горна-стэпавай зоне. На тэрыторыі раёна налічваецца 140 азёр, адно з найбуйнейшых — Цяньгінскае.

У Ангудайскім раёне знаходзіцца вапняковы масіў Белы Бом, у якім размешчана некалькі пячор, у тым ліку Вялікая Белабомская пячора.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі відамі эканомікі з’яўляюцца лесанарыхтоўка, дрэваперапрацоўка, мясная жывёлагадоўля, пантавае маралаводства, козаводства, авечкагадоўля, конегадоўля, садоўніцтва. У раёне знаходзіцца вядучая племянная авечкагадоўчая гаспадарка ВПГ «Цяньгінская», у якой у 1959 годзе выведзена горна-алтайская парода авечак шэрсна-мяснога і мяса-шэрснага тыпу паўтанкаруннага кірунку.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]