Анджэй Анцута
| Анджэй Анцута | |
|---|---|
| польск.: Andrzej Ancuta | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 лютага 1919[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 лютага 2009[1] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінарэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0025864 |
Анджэй Анцу́та (польск.: Andrzej Ancuta, 10 лютага 1919, Мінск — 14 лютага 2009, Варшава, Польшча) — польскі аператар і фатограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны служыў у падпольных кінематаграфічнай і фатаграфічнай групах Арміі Краёвай (псеўданім «Coeur») у званні падхарунжага. Пасля капітуляцыі Варшаўскага паўстання знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры STALAG XVIII-C Markt Pongau (№ 103460).
Пасля вайны быў аператарам першых польскіх пасляваенных фільмаў — «Апошні этап» і «Рабінзон варшаўскі».
З 1950 па 1996 год выкладаў на аператарскім факультэце Дзяржаўнай Вышэйшай кінематаграфічнай, тэлевізійнай і тэатральнай школы ў Лодзі. З 1975 па 1978 год быў прарэктарам і з 1987 па 1990 год — кіраўніком класа аператарскага мастацтва.
Напісаў некалькі навучальных дапаможнікаў па аператарскім мастацтве.
Зноскі