Анджэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Angelo State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Angelo State University
Заснаваны 1928
Студэнты 10 775[1]
Размяшчэнне Сан-Анджэла, Тэхас, ЗША
Сайт angelo.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анджэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Angelo State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Анджэла ў штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1928 годзе як Сан-Анджэлаўскі каледж. Установа атрымала статус універсітэта і прысудзіла сваю першую акадэмічную ступень бакалаўра ў 1967 годзе, адкрыла аспірантуру ў 1969 годзе, у тым жа годзе, калі атрымала сваю цяперашнюю назву.

Універсітэт прапануе 50 праграм бакалаўрыяту і 31 праграму магістратуры.

Гэта другая па велічыні ўстанова ў сістэме Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж навук і інжынерыі
  • Каледж аспірантуры і даследаванняў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]