Тэхаскі тэхналагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхаскі тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: Texas Tech University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Texas Tech University
Заснаваны 1923
Студэнты 32 327
Размяшчэнне Лабак, Тэхас, ЗША
Сайт ttu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхаскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Texas Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лабак у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 10 лютага 1923 года, да 1969 года называўся Тэхаскім тэхналагічным каледжам. Ён з’яўляецца флагманскай установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы з пяці навучальных устаноў. Гэта шосты па колькасці студэнтаў універсітэт у штаце Тэхас. Больш за 25 % студэнтаў бакалаўрыяту ідэнтыфікуюць сябе як лацінаамерыканцы, таму ўніверсітэт быў прызнаны іспанамоўным установай.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскагаспадарчых навук і прыродных рэсурсаў
  • Каледж архітэктуры
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж гуманітарных навук
  • Каледж медыяў і камунікацый
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Школа права
  • Школа ветэрынарнай медыцыны
  • Школа аспірантуры
  • Ганаровы каледж
  • Філіял у Коста-Рыка

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]