Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут
Jump to navigation
Jump to search
Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 23 верасня 1994 |
Рэктар | Тамара Міхайлаўна Алпеева |
Сайт | mgei.org |
Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ) — вышэйшая прыватная навучальная ўстанова, якая дзейнічае ў Мінску па вул. Маякоўскага, 129. Заснаваны ў 1994 годзе як Гуманітарна-эканамічны інстытут. З 2000 года існуе пад назвай «Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут». Рыхтуе па спецыяльнасцях: «Псіхалогія», «Міжнародныя адносіны», «Эканоміка і кіраўніцтва на прадпрыемствах», «Правазнаўства» і «Паліталогія»[1]. За 19 год існавання падрыхтаваў 19 тыс. спецыялістаў[2].
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- (2002—2004) — Алег Георгіевіч Слука
- (з 2004[3]) — Тамара Міхайлаўна Алпеева
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Заснавальнікам і генеральным дырэктарам ВНУ з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Алпееў, навуковы дзеяч, праваслаўны актывіст, паэт і публіцыст[4][5].
- Старонка вядомых выпускнікоў МГЭІ выключна складаецца з паспяховых спартсменаў[6].
- Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса Уладзімір Кумец, які быў супрацоўнікам штаба У. Някляева. У выніку судовага разбіральніцтва і скандалаў у СМІ Кумец быў адноўлены ў ВНУ[7][8].
- У сувязі з адлічэннем У. Кумца, рэктар МГЭІ Т. Алппева пэўны час знаходзілася ў спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС[9].
Зноскі
- ↑ Специальности//Сайт МГЭІ
- ↑ История//Сайт МГЭІ
- ↑ справка Республиканскорго совета ректоров высших учебных заведений
- ↑ Алпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІ
- ↑ Официальный сайт А. Н. Алпеева
- ↑ Известные выпускники//Сайт МГЭІ
- ↑ Максим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец//Белгазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.
- ↑ Зміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ//TUT.BY
- ↑ Список невъездных в ЕС пополнили ректоры вузов//Naviny.by