Андрэй Алегавіч Вараб’ёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Алегавіч Вараб’ёў
Фатаграфія
Дата нараджэння 1969
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Алегавіч Вараб’ёў (нар. 1969, г. Магілёў) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года[1].

Жыве і працуе ў Магілёве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Аўтар скульптур «Агурок» у Шклове, «Гімнастка» ў Магілёве, «Студэнтка і студэнт» у Горках і «Лёва» ў Магілёве, шматлікіх станковых канцэптуальных серый.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат 2-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў намінацыі «Скульптура» (2010)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]