Андрэй Аляксандравіч Ганчук
| Андрэй Аляксандравіч Ганчук | |
|---|---|
| Нараджэнне |
20 сакавіка 1979 (47 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 20 сакавіка 1979, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 сакавіка 1979 года ў Бялынічах.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам базавай і сярэдняй школ, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам начальніка і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснікам старшыні Бялыніцкага райвыканкама, старшынёй Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Выбіраўся дэпутатам Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 і 28 скліканняў.
З 6 снежня 2019 года па 22 сакавіка 2024 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1] па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Бялынічах
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі