Андрэй Багданавіч Ольбрэхт
Нарадзіўся |
12 студзеня 1971 (53 гады) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Багданавіч Ольбрэхт (нар. 12 студзеня 1971, Мінск) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цяжкі форвард. Майстар спорту СССР.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 7 гадоў упершыню прыйшоў на трэніроўку ў спартыўную школу Мінска. Першы трэнер — Уладэімір Пятровіч Рассека. Пасля 3 гадоў заняткаў быў залічаны ў спартклас. Скончыў Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыялізацыі «трэнер па баскетболе».
Гуляў у складзе клубаў ЦСКА і «Дынама» (Масква). Гуляў ён і за баскетбольны клуб АЗАА, а пазней быў трэнерам каманды.
З 2011 года працуе трэнерам-выкладчыкам Асіповіцкай ДзЮСШ. Адна з яго вучаніц Лізавета Трашчынская выступала на чэмпіянаце Еўропы U-18[1].
У складзе юніёрскай зборнай СССР выступаў на чэмпіянаце Еўропы (U-18)-1990 (2-е месца) і на чэмпіянаце свету (U-19)-1991 (9-е месца)[2], у складзе моладзевай зборнай СНД — на чэмпіянаце Еўропы (U-22)-1992 (7-е месца)[3].
Кар’ера баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]- 1989—1991 — РТІ (Мінск)
- 1991—1993 — ЦСКА (Масква, СССР / Расія)
- 1993—1995 — Дынама (Масква, Расія)
- 1995—1996 — Дынама (Новасібірск, Расія)
- 1996—1998 — Дынама (Масква, Расія)
- 1998—2000 — Шахцёр (Іркуцк, Расія)
- 2000—2002 — Лакаматыў (Новасібірск, Расія)
- 2002—2005 — Отрар (Алматы, Казахстан)
- 2005 — Барс (Петрапаўлаўск, Казахстан)
- 2005—2007 — АЗАА (Асіповічы)
- 2010—2011 — Сокал (Ліда)
- 2011—2012 — СБК Асіповічы
- 2012—2013 — Свіслач (Асіповічы) (гуляючы галоўны трэнер)
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]- 2007—2009 — АЗАА (Асіповічы)
- 2012—2013 — Свіслач (Асіповічы) (гуляючы галоўны трэнер)
- 2013—2014 — Свіслач (Асіповічы)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У якасці баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Расіі (2): 1992, 1992/1993.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 1994/1995.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005/2006, 2006/2007.
- Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2012.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Eўропы сярод юніёраў (U-18) (1): 1990.
У якасці трэнера
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2008/2009.
- Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2008, 2012.
Зноскі
- ↑ Осиповчанин Андрей Ольбрехт уже более 40 лет в спорте(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ Andrei OLBREKHT
- ↑ Andrei OLBEKHT
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву
- Ігракі РТІ
- Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол)
- Ігракі «Дынама» Масква (баскетбол)
- Ігракі «Свіслачы» Асіповічы
- Ігракі «Іркута» Іркуцк
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы