Андрэй Валер’евіч Бухарын
Андрэй Валер’евіч Бухарын | |
---|---|
Род дзейнасці | музычны крытык |
Дата нараджэння | 18 верасня 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Валер’евіч Бухарын (нар. 18 верасня 1966, Масква, СССР) — расійскі музыкальны крытык, радыёвядучы. Разам з Арцеміем Троіцкім з’яўляецца адным з найбольш вядучых спецыялістаў у галіне сучаснай музыкі ў Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Захапленне музыкай «пачалося ў 12 гадоў з гурта „Rolling Stones“». У 1995—2004 гадах быў адной з ключавых фігур (музыкальным рэдактарам, намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам) часопіса «ОМ », які ў 1990-я гады лічылі самым уплывовым выданнем у расійскім шоу-бізнесе. Прымаў непасрэдны ўдзел у адкрыцці «Мумій Троля », Земфіры і шэрагу іншых артыстаў. З 2004 года — вядучы аглядальнік часопіса «Rolling Stone Russia ».
Са студзеня 2008 па ліпень 2010 года вёў штотыднёвую перадачу «руск.: Уроки русского» («Урокі рускай») на Радыё Maximum[1]. З ліпеня 2010 па 27 кастрычніка 2013 года праграма выходзіла на «Нашым радыё » пад назвай «руск.: Родная речь» («Родная мова»). Пад эгідай абедзвюх радыёперадач праводзіліся аднайменныя рок-фестывалі і выпускалася серыя кампакт-дыскаў. Аўтар кнігі «Танцы з зоркамі» (Амфара, 2008), у якой надрукаваны дзесяткі інтэрв’ю з расійскімі і зарубежнымі зоркамі і матэрыялы мемуарнага характару[2].
З лютага 2014 года выкладае на факультэце журналістыкі МДУ (спецыялізацыя «Музычная журналістыка»).
Зноскі
- ↑ Программы .::. MAXIMUM . Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2010. Праверана 12 лістапада 2009.
- ↑ НАШЕ.ру | Все о НАШЕЙ рок-музыке: новости, интервью рок-музыкантов, видеоклипы | Новости музыки на НАШЕ.ру — самые интересные музыкальные новости | Новости радио . Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2013. Праверана 12 лістапада 2013.