Андрэй Алегавіч Вараб’ёў
Андрэй Алегавіч Вараб’ёў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1969 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура і манументальная скульптура |
Вучоба | |
Член у | |
![]() |
Андрэй Алегавіч Вараб’ёў (нар. 1969, г. Магілёў) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1988 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Аўтар скульптур «Агурок» у Шклове, «Гімнастка» ў Магілёве, «Студэнтка і студэнт» у Горках і «Лёва» ў Магілёве, шматлікіх станковых канцэптуальных серый.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат 2-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў намінацыі «Скульптура» (2010)[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Алегавіч Вараб’ёў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»