Андрэй Васілевіч (княжыч друцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Васілевіч
Род дзейнасці арыстакрат
Дата смерці 12 жніўня 1399
Бацька Васіль Міхайлавіч

Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12.08.1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.[1]

На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання[2]. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам[3].

Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя Андрэя[4]), Віленскаму капітулу.[1]

Зноскі

  1. а б Кузьмин 2007, с. 60.
  2. Кузьмин 2007, с. 59.
  3. Полехов 2018.
  4. Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
  • Полехов С. В. Загадка грамоты Витовта (Vitoldiana, № 11): XIV или XIX век? // Slověne. — 2018. — Т. 7. — № 2. — С. 451-476.