Дзмітрый Альгердавіч
Дзмітрый Альгердавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Маскоўскае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў — князёў Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў Бранскага | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Міхайлавіч | ||||||
Пераемнік | Раман Міхайлавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Міхайлавіч | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Карыбут-Дзмітрый Альгердавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1327 | ||||||
Смерць |
12 жніўня 1399 Ворскла |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Альгерд | ||||||
Маці | Марыя | ||||||
Жонка | Ганна | ||||||
Дзеці | Міхаіл, Іван | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат |
Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — удзельны князь бранскі, старадубскі і трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. Дзмітрый Альгердавіч старэйшы брат Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча[3], іх часта блытаюць.
Прыкладна з 1370 года князь бранскі і старадубскі, таксама валодаў Маладзечнам і шэрагам вакольных сёлаў. Страціў свае ўладанні пасля пераходу да вялікага князя маскоўскага зімой 1379—1380 года. Бранскае і Старадубскае княствы атрымаў кн. Карыбут-Дзмітрый Альгердавіч[4], маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица» сярод іншага ў 1387 годзе нададзена кар. Ягайлам свайму брату кн. Скіргайлу.
Атрымаў ад вялікага князя маскоўскага Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве (1380).
Недзе ў канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княста Літоўскае, пэўны час быў у Маладзечне, дзе 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.
Загінуў у бітве на Ворскле (1399).
Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: Ганна. Дзеці:
- Міхаіл (пам. пасля 1399), князь трубчэўскі
- Іван (пам. 1399)
Зноскі
- ↑ У 1375 годзе летапісы завуць князем бранскім Рамана Міхайлавіча, прыхільніка Масквы (Рагожскі летапісец. - Стб. 106,138).
- ↑ У крыніцах яго часам блытаюць з малодшым братам Карыбутам-Дзмітрыем.
- ↑ Зотов Р. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о Черниговском княжестве в татарское время. — Спб., 1892.
- ↑ Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зотов P. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о черниговском княжестве в татарское время. — СПб., 1892. — С. 143-144.
- Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — 65 с.
- Флоря Б. Н. Литва и Русь. — 166 с.
- Войтович Л. Княжеские династии Восточной Европы. Ольгердовичі. Дмитровичі. Трубецькі.
- Экземплярский А. В. Черниговские, князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918.(руск.)