Блужа (аграгарадок)
Аграгарадок
Блужа
| ||||||||||||||||||||||
Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža, руск.: Блужа) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Блужскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, 3 км ад чыгуначнай станцыі Блужа на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
У канцы XIV ст. палову Блужы атрымаў як выслугу князь Андрэй Васілевіч, які загінуў у бітве на Ворскле (1399), а пасля трымалі яго безпатомныя нашчадкі, другую палову Блужы трымаў пан Румбальд Валімунтавіч. Палова нашчадкаў князя Андрэя, як вымарачная адыйшла на вял.кн. Вітаўта, які 19.4.1411 года перадаў яе Віленскаму капітулу ў абмен на іншыя маёнткі.[2]
На карце Вялікага Княства Літоўскага ХVІ ст. пазначана як вёска[3].
У 1714 г. блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, а ў 1725 г. уладальнікамі былі Адам і Аўгусціна Троські.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У 1795 г. землі Ігуменскага графства «былі наданы генерал-маёру Папову (які пасля быў дзейсным стацкім саветнікам) з колькасцю 1175 душ з усімі належалымі таму маёнтку землямі і ўгоддзямі 28 356 дзесяцін 1599 сажняў, у тым ліку вёска Блужа».
У 1832 г. у Блужы ўжо новыя ўладальнікі — Пётр і Тэафілія Завадскія. Пры Тэафіліі ў 1844 г. на Беларусі праводзілі інвентарную рэформу, тады ж быў складзены інвентар маёнтка Блужа. Маёнтку Блужа належалі вёскі: Падосава — 22 двары, Берлеж — 32, Бабы — 12, Арэшкавічы — 16, Слабодка — 8, Суцін — 15, агулам 105 цяглых двароў. У маёнтку жылі дваровыя людзі — 10 сямей: Баешкі, Галавінчыкі, Кульбіцкія, Прановічы, Палазнікі, Міклушы, Кавалевічы, Шаўцовы.
1869 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1879 г. праваслаўнай царкве належала 100 дзес. зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек. Бытавалі бандарныя, цяслярскія і перавозныя промыслы. У 1886 г. у народным вучылішчы займаліся 36 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак, настаўніцай працавала Ганна Дарафеева. У 1900 г. - 45 вучняў (сярод іх 2 дзяўчынкі), іх вучыў настаўнік Васіль Макарэня.
Ад пачатку ХХ ст. і да рэвалюцыі 1917 г. уладальнікам Блужы быў Булгак. Напэўна, той самы Юльян Булгак [4] , што набыў Мацеевічы і Каменку ў 1859 г. Юльян Булгак быў гаспадарлівым шляхціцам, хутка разбагацеў і купіў Блужу[4]. Яго сыны валодалі Блужай, Мацеевічамі, Угодзіным у 1917 г., але вымушаны былі пакінуць сваю маёмасць. Блужане згадваюць, што блужскі Булгак пакінуў маёнтак пасля рэвалюцыі, з’ехаў на Украіну і стаў там дырэктарам цукровага завода.
У 1917 г. адбыліся хвалявання, сяляне захапілі сенажаці.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 г. вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана школа 1-й ступені, у якой 1922 г. займаліся 54 хлопчыкі і дзяўчынкі.
З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. Праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас "Чырвоны Кастрычнік", працавала кузня.
З канца 1941 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Вёска вызвалена 3.07.1944 г.
У 1966 г. да Блужы была далучана в. Бабы.
29 студзеня 2010 года вёска ператворана ў аграгарадок[5].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- пачатак XIX ст. - 79 мужчынскіх, 90 жаночых душ.
- пачатак XX ст. — 79 двароў, 558 жыхароў.
- 1917 — 97 двор, 440 жыхары.
- 1970 — 113 двор, 325 жыхары.
- 1 студзеня 2002 — 196 двароў, 558 жыхароў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Культура[правіць | правіць зыходнік]
- Дом культуры
- Бібліятэка
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Майскі
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Аляксандравіч Прановіч — беларускі краязнавец, дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея.
- Васіль Рыгоравіч Шапялевіч — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка
- Мемарыял у памяць загінулых у Другой сусветнай вайне (скульптар У. Слінчанка[7]).
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;
- ↑ Портал Талька-Инфо. Блужа Архівавана 9 снежня 2013.
- ↑ а б http://talka.info/bluzha.html Архівавана 9 снежня 2013.
- ↑ «О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29.01.2010 № 206 Архівавана 12 ліпеня 2017. (руск.)
- ↑ http://www.gorka.by/?p=46871 Архівавана 25 лістапада 2018.
- ↑ Слінчанка Уладзімір Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 2. 1987. С.125. Блужа
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блужа (аграгарадок)
- в. Блужа на Radzima.org
- Фото-Планета, в. Блужа
- Прагноз надвор'я ў в. Блужа Архівавана 5 жніўня 2016.
- Портал Талька-Инфо. Блужа Архівавана 9 снежня 2013.