Андрэй Дзмітрыевіч Адзенскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Дзмітрыевіч Адзенскі
Дата нараджэння 13 снежня 1897(1897-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1979(1979-08-14) (81 год)
Месца пахавання
Род дзейнасці тэрапеўт
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга


Андрэй Дзмітрыевіч Адзе́нскі (сапр. Пінчук) (13 снежня 1897, Лоеў — 14 жніўня 1979) — беларускі савецкі тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1945). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1914 г. скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню ў г. Лоеве, у 1927 г. — медыцынскі факультэт Кіеўскі ўніверсітэт[2].

Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.

  • 1914—1915 гг. настаўнік Беласарокінскай пачатковай школы Рэчыцкага павета[2];
  • 1915—1917 гг. — Удзел у I сусветнай вайне на Заходнім фронце; 1917—1918 гг. — Удзельнік устанаўлення Савецкай улады (член ВКП(б) з 1917 г.), удзел у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, праца ў падполлі і тыле нямецкіх войскаў, начальнік міліцыі ў г. Лоеве, памочнік ваенкама на Заходнім фронце[2];
  • 1919—1921 гг. — Удзел у Грамадзянскай вайне ў радах Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі[2];
  • 1921—1927 гг. — Праца ў Кіеўскім губкаме ВКП(б), Цэнтральным архіве рэвалюцыі (Істпарт Кіеўскага губкама), загадчык краявым лячэбным бюро Наркамздароўя УССР на Правабярэжжы, сакратар райкама прафсаюза «Рабкамгас»[2];
  • 1927—1932 гг. — Аспірант кафедры тэрапіі Украінскай Акадэміі навук пры клініцы акадэміка М. Д. Стражэска[2];
  • 1932—1937 гг. — Асістэнт кафедры тэрапіі, старшы навуковы супрацоўнік, дактарант Украінскага інстытута клінічнай медыцыны Акадэміі Навук УССР[2];
  • 1937—1941 гг. — Дацэнт, загадчык кафедры тэрапіі Кіеўскага стаматалагічнага інстытута, 2-га аддзялення тэрапіі Кіеўскай клінічнай бальніцы імя Кастрычніцкай рэвалюцыі[2];
  • 1941—1947 гг. — Удзел у Вялікай Айчыннай вайне і служба ў Чырвонай Арміі[2];
  • 1947—1949 гг. — Загадчык кафедры тэрапіі Станіслаўскага (Івана-Франкоўскага) медыцынскага інстытута УССР, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення Станіслаўскага ваеннага шпіталя[2];
  • 1949—1970 гг. — Загадчык 1. Кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2];
  • 1949—1950 гг. — Намеснік дырэктара БелДІУВ па навукова-вучэбнай частцы[2];
  • 1950—1957 гг. — Начальнік лячэбна-санітарнага ўпраўлення МЗ БССР, затым кансультант (там жа)[2]

Загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1949—1970).

Пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, вывучэнне этыялогіі, патагенезу, лячэння і прафілактыкі рэўматызму, гіпертанічнай хваробы, даследаванні па праблеме рэактыўнасці арганізма, клініцы язвавай хваробы страўніка і 12-перстной кішкі, паталогіі печані, органаў дыхання, працы па даследаванні вянознага ціску і вызначэнні яго значэння ў клініцы сардэчна-сасудзістых захворванняў[1][2].

Аўтар каля 58 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[2].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Спутник терапевта. Т. 1—[2]. — Мн., 1959-64

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Леніна (1961, 1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953), Ганаровым знакам «Герой рэвалюцыйнага руху», 3-ма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, шматлікімі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 Аденский-Пинчук Андрей Дмитриевич (руск.)