Андрэй Ігаравіч Карасёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Карасёў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Карасёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Ігаравіч Карасёў
Нарадзіўся 26 мая 1991(1991-05-26)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Першы Рэгіён
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2014 БеларусьДынама-Брэст 5 (0)
2012 — 2014   Беларусь Хваля (Пінск) 59 (7)
2015 Беларусь Кобрын 14 (0)
2020 — Беларусь Першы Рэгіён (Кавярдзякі) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 мая 2020.


Андрэй Карасёў (нар. 26 мая 1991, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Першы Рэгіён» з Кавярдзякаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у асноўным за дубль брэсцкага «Дынама» (потым «Брэст»), а ў 2010 годзе з’яўляўся на полі і ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у арэнду ў пінскую «Хвалю», у красавіку 2013 года арэнда была падоўжана. У складзе «Хвалі» Андрэй стаў іграком асновы.

У сакавіку 2014 года зноў быў арандаваны пінчукамі[2]. Па выніках сезона 2014 «Хваля» страціла месца ў Першай лізе. У студзені 2015 года Андрэй вярнуўся ў «Дынама»[3], аднак не здолеў замацавацца ў камандзе. У выніку, сезон 2015 распачаў у складзе «Кобрына». Аднак па заканчэнні сезона «Кобрын» зняўся з рэспубліканскіх спаборніцтваў, а Андрэй спыніў прафесійную кар’еру.

У пачатку 2020 года стаў выступаць за клуб «Першы Рэгіён» у Другой лізе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]