Андрэй Млоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Млоцкі
Herb Prawdzic.svg
Герб «Праўдзіц»[d]

Нараджэнне каля 1570
Смерць не раней за 1636
Род род Млоцкіх[d]
Бацька Мацей Млоцкі[d]
Дзеці Ганна з Млоцкіх[d]
Бітвы

Андрэй Млоцкі (каля 1570 — пасля 1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Млоцкіх герба «Праўдзіц», сын Мацея, дзядзька Яна Караля Млоцкага. У 1580-х гг. удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1583 гадоў. Пасля ваяваў у Інфлянтах у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, удзельнічаў у 1605 годзе ў пераможнай Кірхгольмскай бітве як паручнік гусарскай роты. У 1606 годзе далучыўся да вайсковай канфедэрацыі, якая патрабавала ад караля выплаты жолду.

У 1608—1610 ваяваў у Расіі на баку Лжэдзмітрыя ІІ на чале гусарскай і казацкай рот (300 чал.). 25 чэрвеня 1609 года войска Млоцкага разбіла пад Каломнай атрады Пракопа Ляпунова. У пачатку 1610 года перайшоў на бок караля Жыгімонта ІІІ, які вёў аблогу Смаленска, у чэрвені 1610 перайшоў пад камандаванне гетмана Станіслава Жулкеўскага. Удзельнічаў у 1610 годзе ў пераможнай Клушынскай бітве, пасля заняцця Масквы[ru] ўстанавіў кантроль над Белым Горадам. У Маскве вёў шматлікія баі. Знаходзіўся там да жніўня 1612 года, пасля адышоў з войскамі Яна Караля Хадкевіча. У лістападзе 1612 года удзельнічаў у паходзе на Маскву Жыгімонта ІІІ. У пачатку 1613 года Млоцкі, відаць, удзельнічаў у стварэнні канфедэрацыі ў войску Хадкевіча, якая патрабавала выплаты жолду.

З 1607 года атрымліваў штогод 8 тыс. злотых з Хельмецкага стараства ў Інфлянтах, пасля яго заняцця шведамі атрымаў Аршанскае стараства, дзе актыўна займаўся гаспадаркай. Абраны паслом ад Аршанскага павета на сойм 1629. У 1636 годзе заснаваў Аршанскі кляштар бернардзінцаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Млоцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»