Андрэй Мікалаевіч Папкоў
Андрэй Мікалаевіч Папкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наталля Іванаўна Жылевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 красавіка 1974 (51 год) |
||||||
Адукацыя |
Андрэй Мікалаевіч Папкоў (нар. 27 красавіка 1974, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2008 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
У 2000 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «міжнароднае права, еўрапейскае права» і абараніў дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін (універсітэт), кандыдат юрыдычных навук.
У 1998—1999 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў АССЕР Інстытуце міжнароднага публічнага і прыватнага права, еўрапейскага права і міжнароднага камерцыйнага арбітражу (г. Гаага, Нідэрланды).
У 1996—1997 гадах — аташэ службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1997—2001 гадах — аташэ, трэці, першы сакратар аддзела міжнародна-прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 2001—2005 гадах — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у г. Нью-Ёрку (ЗША).
У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 2006—2011 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 2011—2016 гадах — начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС. У чэрвені 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. Займаў гэтую пасаду да восені 2021 года[1].
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа. Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі. Жанаты. Мае сына.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларусь и Корея обсудили мероприятия к 30-летию дипломатических отношений (руск.). Reform.news (6 кастрычніка 2021).