Андрэй Рыгоравіч Сангушка
Выгляд
Андрэй Рыгоравіч Сангушка | |
---|---|
| |
Нараджэнне | не раней за 1553 |
Смерць | 1591 |
Род | Сангушкі |
Бацька | Рыгор Васілевіч Сангушка |
Маці | Настасся з Гарнастаяў[d] |
Жонка | Соф’я з Сапегаў[d][1] |
Дзеці | Сымон Самуэль Сангушка |
Андрэй Рыгоравіч Сангушка (? — 1591) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.
Сын Рыгора Сангушкі і Настассі Гарнастай, дачкі новагародскага ваяводы і земскага падскарбія Івана Гарнастая.
Яго жонкай была Соф'я Сапега (? — пасля 1592), дачка кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў з ёй дзяцей:
- Сямёна Самуэля (? — 1638), ваяводу віцебскага,
- Алену, якая была замужам за менскім падсудкам Крыштафам Жыжэмскім.
Пасля смерці Андрэя Сангушкі яго жонка выйшла замуж паўторна за Андрэя Тышкевіча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 54. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6