Андрэй Рыгоравіч Целешаў
Выгляд
| Андрэй Рыгоравіч Целешаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1906 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 лютага 1940 |
| Месца смерці | раён мыса Патаніемі, Выбаргская губерня, Фінляндыя |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Гады службы | 1932—1940 |
| Званне |
|
| Камандаваў | ротай |
| Бітвы/войны | Савецка-фінская вайна |
| Узнагароды і званні | |
Андрэй Рыгоравіч Це́лешаў (1906, вёска Калясянка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 14 лютага 1940) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гадоў, камандзір матарызаванай роты разведвальнага батальёна 150-й стралковай дывізіі. А. Р. Целешаў вызначыўся ў час разведкі боем агнявой сістэмы праціўніка на мысе Патаніелі. У ноч на 14. 02. 1940 года пад агнём праціўніка байцы роты падышлі да драцяной загароды, зрабілі праход і пачалі атаку. Цяжкапаранены А. Р. Целешаў кіраваў боем. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 7. 04. 1940 года.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Их именами названы…: Энцикл. справочник. Мн., 1987. — С. 594—595.