Перайсці да зместу

Радамльскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радамльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радамля
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
23 снежня 2009
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 904
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2242
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ра́дамльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Радамля.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суслаўскага сельсавета[1].

23 снежня 2009 года цэнтр Жаліўскага сельсавета перанесены ў аграгарадок Радамля, сельсавет перайменаваны ў Радамльскі[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Дубаснік, Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 870 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.