Чавускі раён
Чавускі раён | |||
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
---|---|---|---|
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Чавусы | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 60,79 %, руская 38,57 % Размаўляюць дома: беларуская 19,12 %, руская 79,47 %[1] |
||
Насельніцтва (2009) |
21 242 чал,[1] (12-е месца) | ||
Шчыльнасць |
14,44 чал./км² (16-е месца) – |
||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,32 %, рускія — 4,1 %, іншыя — 1,58 %[1] |
||
Плошча |
1 471,39[2] км² (8-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
193 м[3] | ||
![]() |
|||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
|||
Чавускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе — з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.
Змест
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў Сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі. Тэрыторыя раёна раўнінна-узгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 1471 км², з іх ралля — 53006 га, лугі — 27500 га, лясы — 44780 га, балоты — 3790 га, вадаёмы — 1780 га. Асноўныя рэкі — Проня з прытокамі Бася і Раста.
Горад Чавусы — цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася. Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы. З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі. З 1604 года населены пункт набыў статус горада. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1924 года горад — цэнтр раёна. У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек. Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.
- У раёне на 1 студзеня 2001 года пражывала 25500 чалавек. У Чавусах — 11 тысяч, у сельскіх населеных пунктах — 14 500 чалавек.
- На пачатак 2004 года ў раёне пражывала 23317 чалавек. У Чавусах — 10848 чалавек, у сельскіх населеных пунктах — 12469 чалавек.
- На 1 студзеня 2009 года пражывала 20800 чалавек. У Чавусах — 10,4 тысячы, у сельскіх населеных пунктах — 10 400 чалавек.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Горад Чавусы — вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- С. І. Азараў (1909, в. Вілейка — 1942), Герой Савецкага Саюза
- Іван Аношкін, беларускі пісьменнік
- Яўген Піліпавіч Барысенка, беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі
- Андрэй Ігнатавіч Івіцкі, беларускі вучоны ў галіне меліярацыі
- А. В. Клачкоў (нар. 1952, в. Ваўкавiчы), навуковец у галiне механiзацыi сельскай гаспадаркi, займаецца лiтаратурнай творчасцю.
- Мікалай Цярэнцьевіч Палякоў, беларускі скульптар
- Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі, беларускі паэт
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Адміністрацыйны падзел і вёскі Чавускага раёна
- Звесткі аб Чавускім раёне (руск.)
- Геаграфічныя звесткі (руск.)
|
|
|