Перайсці да зместу

Андрэй Сяргеевіч Бацула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Бацула
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Бацула
Нарадзіўся 6 лютага 1992(1992-02-06)[1] (32 гады)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Ворскла
Нумар 29
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук)
2006—2007 Украіна БРВ-ВІК (Уладзімір-Валынскі)
2007—2009 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Украіна Ворскла (Палтава) 0 (0)
2012—2014   Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 41 (8)
2014—2017 Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 83 (8)
2017—2018 Украіна Александрыя 27 (1)
2018—2020 Бельгія Кортрэйк 24 (0)
2020   Беларусь Дынама (Мінск) 13 (0)
2021 Беларусь Дынама (Мінск) 27 (2)
2022— Украіна Ворскла (Палтава)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Украіна Украіна (да 16) 4 (1)
2009 Украіна Украіна (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Бацула (нар. 6 лютага 1992, Крэмэнчук, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца палтаўскай «Ворсклы».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам крэмэнчуцкай школы футбола. У 2009 годзе стаў футбалістам палтаўскай «Ворсклы», аднак за асноўны склад зялёна-белых не згуляў ніводнага матча. На правах арэнды выступаў за родны клуб «Крэмінь» да лета 2014 года, пасля чаго перайшоў у кіраваградскую «Зорку», у складзе якой выступаў да лета 2017 года. У складзе гэтага клуба правёў 87 матчаў, у якіх набраў 23 выніковыя балы (9+14).

У ліпені 2017 года стаў футбалістам «Александрыі», дзе выступаў на працягу аднаго сезона. У складзе жоўта-чорных правёў 32 матчы, набраў тры балы (1+2).

У жніўні 2018 года перайшоў у «Кортрэйк», дзе не здолеў замацавацца ў стартавым складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго ў складзе бельгійцаў адгуляў 29 матчаў, набраў тры балы (1+2).

У чэрвені 2020 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Дынама» з Мінска[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2021 года стаў іграком «Дынама» на трывалай аснове[3]. У сезоне 2021 быў трывалым іграком стартавага складу, з 11 галамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

Яшчэ ў ліпені 2021 года ўзгадніў папярэдні кантракт з палтаўскай «Ворсклай», а ў лістападзе 2021 года падпісаў пагадненне з клубам, якое пачало дзейначыць з пачатку 2022 года, па заканчэнні кантракта з «Дынама»[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

  • Украіна Пераможца Першай лігі Украіны: 2015/16
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
  • Беларусь Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2021
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021

Зноскі