Андрэй Уладзіленавіч Данілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіленавіч Данілаў
Дата нараджэння 9 снежня 1959(1959-12-09) (64 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d] (1996) і доктар філасофіі (1999)
Альма-матар
Узнагароды

Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 9 снежня 1959, Куйбышаў, Расія) — рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя (1996), доктар філасофіі (Рэгенсбургскі ўніверсітэт, Германія, 1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Куйбышаўскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (1982), Маскоўскую духоўную семінарыю (1991), Маскоўскую духоўную акадэмію (1996), Рэгенсбургскі ўніверсітэт (філасофскі факультэт, 1995; рэлігіязнаўчая аспірантура, 1999).

Працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фенаменалогія рэлігіі; сістэматычная тэалогія; тэалогія дыялогу.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (2004), ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (2009).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экклезиологические воззрения И. В. Лопухина : диссертация … кандидата богословия / А. В. Данилов. — Загорск, 1996.
  • Основы систематического религиоведения : учебно-методическое пособие / А. В. Данилов. — Минск, 2009.
  • Розенкрейцер и реформатор российского масонства И. В. Лопухин : его учение о «внутренней церкви» как новация масонской мистики / А. В. Данилов. — Минск, 2010.
  • Феноменология религиозного символа / А. Данилов. — Минск, 2010.
  • Iwan Lopuchin : Erneuerer der russischen Freimaurerei : seine Lehre von der inneren Kirche als eigenständiger Beitrag zum Lehrgebäude der freimaurerischen Mystik / Andrej V. Danilov. — Dettelbach, 2000.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]