Перайсці да зместу

Мінская духоўная акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінская духоўная акадэмія
(МінДА)
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага
Міжнародная назва Minsk Theological Academy
Заснаваны 1996
Тып Духоўная навучальная ўстанова
Рэктар архімандрыт Афанасій (Сакалоў)
Краіна
Размяшчэнне Мінск, вул. Зыбіцкая, 27
Сайт minda.by
Скульптура «Здабыццё іконы Божай Маці» ў Мінску каля акадэміі.

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага, скарочана МінДА — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Акадэмія з’яўляецца недзяржаўнай навучальнай установай. Навучальныя праграмы акадэміі адпавядаюць нормам і правілам, устаноўленым Навучальным камітэтам пры Святым Сінодзе Маскоўскага Патрыярхату. Тэрмін навучання ў акадэміі — 3 гады.

Рэктар — архімандрыт Сергій (Акімаў).

У 1996 годзе Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Філарэта аб пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархата ад 3 лютага 1996 года (№ 34), «блаславіў пачатак дзейнасці Беларускай духоўнай акадэміі» для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Першапачаткова месцілася ў межах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (вул. Савецкая, д. 59, Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). У верасні 2015 года пераехала ў Мінск і размясцілася ў комплексе будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, які быў урачыста адкрыты і асвячоны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 20 чэрвеня 2015 года.

Першы выпуск Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ў верасні 1999 года.

У маі 2002 года выйшаў у свет першы нумар навуковага зборніка «Працы Мінскай Духоўнай Акадэміі». Намаганнямі студэнтаў акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца выданне студэнцкага часопіса «Прыступкі», зборніка студэнцкіх прац «Экспромт».

Асноўны змест навучання складаюць спецыяльныя багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя і царкоўна-практычныя дысцыпліны, а таксама гуманітарныя і спецыяльныя курсы.

У 20062007 навучальным годзе навучалася 49 студэнтаў, паспяхова абаронены 12 дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата багаслоўя.

Адміністрацыйная і прафесарска-выкладчыцкая карпарацыя Акадэміі складаецца з 32 чалавек, з іх 25 з навуковай ступенню.

З 2003 года дзейнічае царкоўна-археалагічны кабінет Мінскай духоўнай акадэміі. 5 снежня 2012 года на Вучоным савеце Мінскай духоўнай акадэміі было прынята рашэнне аб адкрыцці магістарскай падрыхтоўкі. У 2015 годзе адбыўся першы выпуск магістраў. З 5 мая 2015 года дзейнічае аспірантура. У 20182019 навучальным годзе ў акадэміі навучаецца 137 чалавек: 68 магістрант вочнай формы навучання, 42 магістранта завочнай формы навучання, 27 аспірантаў.

  • кафедры:
    • біблеістыкі і багаслоўя
    • царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін
    • апалагетыкі:
      • місіянерская лабараторыя кафедры апалагетыкі
      • навукова-даследчая лабараторыя псіхалогіі рэлігіі і пастырскіх праблем душаапекі пры кафедры апалагетыкі
      • біблейскі кабінет кафедры біблеістыкі і багаслоўя, кабінет сектазнаўства кафедры апалагетыкі
  • вучэбна-метадычны аддзел
  • аддзяленне завочнага навучання
  • бібліятэка
  • аддзел кадраў
  • бухгалтэрыя
  • гаспадарчы аддзел