Андрэй Уладзіміравіч Басалыга
Андрэй Уладзіміравіч Басалыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1970 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Самойлавіч Басалыга |
Жонка | Вольга Вячаславаўна Нікішына[d] |
Род дзейнасці | графік |
Жанр | станковая графіка[d] |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Уладзіміравіч Басалы́га (нар. 1970, Мінск) — беларускі графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і мастака Уладзіміра Басалыгі.
У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя A. K. Глебава, у 1990—1996 гадах — на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. З 2016 года старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковай графіцы. Займаецца літаграфіяй, стварае афорты, кампазіцыя часта будуецца на характэрнай падковападобнай лініі. Звяртаецца да пытанняў агульначалавечага характару, закранае тэмы культуры і гісторыі. Удзельнік Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008—2018).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастачкай Вольгай Нікішынай, з якой пазнаёміліся яшчэ школьнікамі, а потым разам вучыліся ў мастацкім вучылішчы. Маці жонкі, Тамара Федасеенка, была мастачкай па касцюмах, а дзед Уладзімір Федасеенка — беларускі пісьменнік. Маюць траіх дзяцей. Старэйшыя сыны звязаны з мастацтвам і дызайнам, а малалетняя дачка займаецца музыкай, танцамі і малюнкам[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Уладзіміравіч Басалыга
- Басалыга Андрей