Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Уладзімір Самойлавіч Басалыга | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2020 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Месца працы | |
Жанр | кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка.
З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1].
З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў.
Памёр 7 чэрвеня 2020 года[2][3]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У рэспубліканскіх (агульнабеларускіх) і ўсесаюзных (СССР) выставах удзельнічаў з 1963. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.
Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора.
Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Ілюстрацыі да кніг[1]:
- «Перазовы» Н. Гілевіча (Мінск, 1967),
- «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М. Танка (Мінск, 1972, сумесна з братам)
- «Добро пожаловать!» П. Броўкі (Мінск, 1972, сумесна з братам)
- альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Мінск, 1972, саўм. з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972)
- «Ладушки-Ладки» (саўм. з А. Лось, Н. Паплаўскай, 1977, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе ў 1978)
Станковыя работы[1]:
- «Шануйце роднае слова» (1976)
- трыпціх «Песня трудолюбию» (1976)
- «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
- «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
- серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977)
- партрэт М. Гусоўскага (1980, літаграфія)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі; медаль Францыска Скарыны (1990)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Басалыга Владимир Самойлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
- ↑ Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.
- ↑ Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Художники Советской Белоруссии. Мн., 1976. С.32
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.1. Мн., 1984. С.310-311
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С.328
- Белорусская Энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. Мн., 1996. С.338
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.56
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зірніце, якую справу зрабіў перад смерцю Уладзімір Басалыга ФОТЫ. // nashaniva 2 ліпеня 2020
- Басалыга Уладзімір Самойлавіч. Ілюстрацыі да кніг Купалы і Коласа Архівавана 2 ліпеня 2020..
Уладзімір Самойлавіч Басалыга на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Слуцкім раёне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі школы № 10 імя С. Ф. Рубанава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Экслібрысісты Беларусі
- Дэканы мастацкага факультэта БДАМ