Андрэй Уладзіміравіч Цэван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Андрэй Цэван
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Цэван
Нарадзіўся 15 сакавіка 1986(1986-03-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 168 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 155 (22)
2012—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 37 (1)
2015—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (0)
2018 Беларусь Рух (Брэст) 13 (1)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
2019—2021 Беларусь Рух (Брэст) трэнер
2022 Беларусь Рух (Брэст) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Андрэй Цэван (нар. 15 сакавіка 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», дзе з цягам часу стаў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У пачатку 2012 года з’яўляўся ў стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна.

Тым не менш, у студзені 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. З верасня 2014 года з-за траўмы перастаў трапляць на поле. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў брэсцкім «Дынама» і ў лютым 2015 падпісаў з ім кантракт[4]. З-за траўмы, аднак, так ніводнага разу і не з’явіўся на полі ў сезоне 2015. У 2016 годзе вярнуўся ў строй, але 2 красавіка ў матчы першага тура супраць БАТЭ зноў атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны завяршыць кар’еру[5], і пазней увайшоў у трэнерскі штаб дынамаўцаў. З 2018 года пачаў працаваў у акадэміі брэсцкага клуба, а ў ліпені 2018 года далучыўся таксама да каманды «Рух» з Другой лігі і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за «Брэстжылбуд», правёў 1 матч.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2005—2006 гадоў.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Руха», заняўшы пасаду трэнера-аналітыка[6]. Заставаўся на пасадзе на працягу трох гадоў, разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2003 Д1 Дынама Беларусь 10 0
2004 Д1 Дынама Беларусь 14 1
2005 Д1 Дынама Беларусь 5 0
2006 Д1 Дынама Беларусь 15 0
2007 Д1 Дынама Беларусь 22 0
2008 Д1 Дынама Беларусь 26 11
2009 Д1 Дынама Беларусь 14 1
2010 Д1 Дынама Беларусь 20 2
2011 Д1 Дынама Беларусь 26 7
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 13 0
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 5 1
2014 Д1 Шахцёр Беларусь 19 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 0 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2018 (2) Д3 Рух Беларусь 13 1
2021 Д3 Брэстжылбуд Беларусь 1 0

Зноскі