Перайсці да зместу

Андрэй Уладзіміравіч Цэван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Цэван)
Футбол
Андрэй Цэван
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Цэван
Нарадзіўся 15 сакавіка 1986(1986-03-15)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 168 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Пасада трэнер дубля
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 155 (22)
2012—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 37 (1)
2015—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (0)
2018 Беларусь Рух (Брэст) 13 (1)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
2019—2021 Беларусь Рух (Брэст) трэнер
2022 Беларусь Рух (Брэст) дубль
2023 Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
2024— Беларусь Дынама (Брэст) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Андрэй Цэван (нар. 15 сакавіка 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», дзе з цягам часу стаў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У пачатку 2012 года з’яўляўся ў стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. Тым не менш, у студзені 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. З верасня 2014 года з-за траўмы перастаў трапляць на поле. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў брэсцкім «Дынама» і ў лютым 2015 падпісаў з ім кантракт[4]. З-за траўмы, аднак, так ніводнага разу і не з’явіўся на полі ў сезоне 2015. У 2016 годзе вярнуўся ў строй, але 2 красавіка ў матчы першага тура супраць БАТЭ зноў атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны завяршыць кар’еру[5], і пазней увайшоў у трэнерскі штаб дынамаўцаў. З 2018 года пачаў працаваў у акадэміі брэсцкага клуба, а ў ліпені 2018 года далучыўся таксама да каманды «Рух» з Другой лігі і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за «Брэстжылбуд», правёў 1 матч.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2005—2006 гадоў.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Руха», заняўшы пасаду трэнера-аналітыка[6]. Заставаўся на пасадзе на працягу трох гадоў, разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

Восенню 2023 года стаў памочнікам Андрэя Чалмадзеева ў брэсцкім «Дынама», а са студзеня 2024 года стаў працаваць асістэнтам Чалмадзеева ў дубліруючым складзе дынамаўцаў[8].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002Д1ДынамаБеларусь30
2003Д1ДынамаБеларусь100
2004Д1ДынамаБеларусь141
2005Д1ДынамаБеларусь50
2006Д1ДынамаБеларусь150
2007Д1ДынамаБеларусь220
2008Д1ДынамаБеларусь2611
2009Д1ДынамаБеларусь141
2010Д1ДынамаБеларусь202
2011Д1ДынамаБеларусь267
2012Д1ШахцёрБеларусь130
2013Д1ШахцёрБеларусь51
2014Д1ШахцёрБеларусь190
2015Д1ДынамаБеларусь00
2016Д1ДынамаБеларусь10
2018 (2)Д3РухБеларусь131
2021Д3БрэстжылбудБеларусь10
  1. Andrey Tsevan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Греньков и Цеван продлили контракты с «Шахтером» (руск.)(недаступная спасылка). by.tribuna.com (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 24 студзеня 2024.
  3. Андрей Цеван покинул "Шахтер" (руск.). football.by (22 снежня 2014). Праверана 24 студзеня 2024.
  4. Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 24 студзеня 2024.
  5. Андрей Цеван: «Получил травму, в связи с которой пришлось закончить карьеру игрока» (руск.). by.tribuna.com (15 верасня 2016). Праверана 24 студзеня 2024.
  6. Цеван вошел в тренерский штаб брестского "Руха" (руск.). football.by (22 снежня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  7. Демешко возглавил дублеров "Руха" (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. Андрей Челмодеев вернулся на пост главного тренера дубля брестского "Динамо" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.