Анексія Савоі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анексія Савоі — далучэнне да Францыі Савоі і графства Ніцы ў 1860 годзе, па ўмовах Турынскага дагавора.

У 1860 годзе сардзінскі кароль Віктар Эмануіл II ва ўзнагароду за далучэнне да яго каралеўства Пармы, Тасканы, Мадэны і Раманьі, саступіў Францыі Савою разам з Ніцай; была выканана фармальнасць плебісцыту, але былі прыняты меры, каб плебісцыт апынуўся на карысць далучэнні.

Саступка гэтай тэрыторыі выклікала вялікае раздражненне супраць урада; яго выказаў у вельмі рэзкай прамове Гарыбальдзі, сам выхадзец Ніцы. Далучаная да Францыі, Савоя ўтварыла два дэпартаменты, сучасныя Савоя і Верхняя Савоя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Энгельс. Савоя, Ніца і Рэйн