Анес Рушавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Анес Рушавіч
Нарадзіўся 2 снежня 1996(1996-12-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Жэтысу
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Сербія Нові-Пазар 39 (6)
2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 12 (1)
2018—2019 Сербія Напрэдак (Крушавац) 27 (3)
2019—2020 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 20 (2)
2020—2021 Сербія Явар (Іваніца) 30 (1)
2022—2023 Паўночная Македонія Работнічкі (Скоп’е) 40 (12)
2023— Казахстан Жэтысу (Талдыкарган)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Сербія Сербія (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 снежня 2017

Анес Рушавіч (сербск.: Анес Рушевић; нар. 2 снежня 1996, Нові-Пазар, Саюзная Рэспубліка Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Нові-Пазар». У Моладзевай лізе Сербіі 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам[2]. У студзені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нові-Пазарам»[3], за які дэбютаваў 16 мая 2015 года ў матчы сербскай Суперлігі супраць «Партызана», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За паўтары гады згуляў у 39 матчах чэмпіянату Сербіі і забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену, а ў другой палове сезона 2017 выступаў за дубль. У студзені 2018 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Напрэдак»[5].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Пролетар» з Нові-Сада, а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы, дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У студзені 2022 года стаў іграком паўночнамакедонскіх «Работнічкаў».

У ліпені 2023 года папоўніў склад казахстанскага «Жэтысу».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]