Анкілоз
| Анкілоз | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | FA34.4 |
| МКХ-10 | M24.6 |
| МКХ-10-КМ | M24.6 |
| МКХ-9 | 718.5 |
| МКХ-9-КМ | 718.50[1][2] і 718.5[1][2] |
| DiseasesDB | 29910 |
| MeSH | D000844 |
Анкілоз (грэч. ankýlosis, ад грэч. ankýlos — сагнуты) — нерухомасць сустава, надыходзячая ў выніку ўтварэння касцянога, храстковага або фібрознага зрашчэння сустаўных канцоў сучленных костак.
Прычынай анкілозу могуць быць вострыя і хранічныя інфекцыі ў суставе, а таксама разбурэнне сустаўных канцоў паталагічнымі працэсамі пры раненнях і траўмах.
У залежнасці ад характару тканкі, якая развіваецца паміж сустаўнымі паверхнямі, адрозніваюць касцяны, фіброзны і храстковы анкілоз, а ў залежнасці ад працягласці працэсу ў суставе — поўны і частковы.
Лячэнне ажыццяўляецца шляхам аператыўнага ўмяшання.
Каб папярэдзіць развіццё анкілозу неабходна больш старанна сачыць за станам хворага суставу, адказна ставіцца да лячэння ўнутрысустаўных траўмаў, артратаў і артрозаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анкилоз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Анкилоз(недаступная спасылка) — статья из Большой советской энциклопедии (3-е издание)
- Анкилоз // Советский энциклопедический словарь / гл. ред. Прохоров А. М.. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — С. 60. — 1600 с. — 1 000 000 экз.