Перайсці да зместу

Анні Дзюпрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анні Дзюпрэ
фр.: Anny Duperey
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1947(1947-06-28)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Bernard Giraudeau[d]
Дзеці Sara Giraudeau[d] і Gaël Giraudeau[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса, пісьменніца, раманіст, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
IMDb ID 0243175
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анні Дзюпрэ (фр. Anny Duperey, сапраўднае імя фр. Annie Legras, нар. 28 чэрвеня 1947, Руан, Прыморская Сена, Францыя) — французская актрыса і пісьменніца.

Нарадзілася ў сям’і фатографа Люсьена Легра і яго жонкі Жынет. Ва ўзросце 8 гадоў засталася сіратой; бацькі загінулі ад атручвання чадным газам ва ўласнай ваннай. Анні выхоўвалася ў бабулі і цёткі з боку бацькі. Пазней яна апісала гэтыя трагічныя падзеі ў сваёй кнізе «Le Voile noir», ілюстраванай захаванымі фотаработамі бацькі.

З 13 гадоў Анні займалася танцамі, а ў 1964 годзе пераязджае ў Парыж, дзе вучыцца ў Рэнэ Сімона і грае ў тэатры, адначасна працуючы мадэллю для часопісаў моды. Вераснёўскі нумар «Вог» 1973 года выйшаў з Анні Дзюпрэ на вокладцы.

Анні Дзюпрэ заўважыў Жан-Люк Гадар і ў 1966 годзе даў ёй першую ролю ў кінафільме «Дзве ці тры рэчы, якія я ведаю пра яе». Дзюпрэ здымалася пераважна ў лёгкіх і немудрагелістых забаўляльных фільмах. Магчымасць змяніць вобраз ёй даў толькі рэжысёр Ален Рэнэ ў фільме 1974 года «Ставіскі».

Дзюпрэ становіцца вядомай у 1976 годзе, сыграўшы ролю Шарлоты ў кінакарціне «І сланы бываюць нявернымі»; актрыса таксама мела досвед працы ў Галівудзе, зняўшыся з Аль Пачына ў фільме «Бобі Дзірфільд»

Паралельна Анні Дзюпрэ здымалася ў розных тэлесерыялах у Францыі. У наш час займаецца пераважна літаратурнай творчасцю і вядомая ў Францыі сваімі пачуццёвымі раманамі і апавяданнямі.

  1. Anny Duperey // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anny Duperey // GeneaStar
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119374358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.