Жан-Люк Гадар
Жан-Люк Гадар | |
---|---|
Jean-Luc Godard | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Jean-Luc Godard |
Дата нараджэння | 3 снежня 1930[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Godard[d][9] |
Маці | Odile Monod[d][9] |
Жонка | Anna Karina[d] і Anne Wiazemsky[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 1954 — дагэтуль |
Кірунак | Французская новая хваля |
Узнагароды |
«Залаты мядзведзь» (1965), «Залаты леў» (1983) |
IMDb | ID 0000419 |
![]() |
Жан-Люк Гадар (фр.: Jean-Luc Godard, нар. 3 снежня 1930) — франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар марксісцкіх перакананняў, які стаяў ля вытокаў французскай новай хвалі. Яго фільмы 1960-х аказалі рэвалюцыйнае ўплыў на сусветнае кінамастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Парыжы, 3 снежня 1930 г. Як і большасць рэвалюцыянераў-сацыялістаў, паходзіў з забяспечанай сям’і. Бацька быў урачом і трымаў прыватную клініку, а маці паходзіла з заможнага роду швейцарскіх банкіраў. Пачатковую адукацыю атрымаў ў Ньёне (Швейцарыя) і ў парыжскім ліцэі «Рамер».
У 1949 г. паступіў у Сарбону, на філасофскі факультэт. Атрымаў дыплом этнографа. Захапленне кінематографам і знаёмства з вядомым крытыкам А. Базенам дазволіла яму ўладкавацца ў 1959 г. у «Газет дзю сінема», а праз год Гадар ужо актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Кае дзю сінема.»
Пачатак кінакар’еры[правіць | правіць зыходнік]
Першы фільм «Аперацыя бетон» зняў у 1954 г., а ў 1959 г. — першы поўнаметражны фільм «На апошнім подыху» — адну з першых з’яваў французскага кінематографа новага пакалення, якое пазней назвала сябе «новай хваляй». Галоўнымі тэмамі новай плыні зрабіліся свабода, перамены ў грамадстве, бунт моладзі супраць старога ладу.
Перыяд «новай хвалі» ў творчасці Гадара[правіць | правіць зыходнік]
Наступны фільм «Маленькі салдат» (1960) быў забаронены цэнзурай і з’явіўся на экранах толькі ў 1963 г.
Фільм «Жыць сваім жыццём» (1962) зрабіў «зоркай» артыстку Анну Карыну. Ён апавядае гісторыю маладой жанчыны, якая хацела быць свабоднай, але пад ціскам матэрыяльных праблем стала прастытуткай. «Пагарда» (1963) і «Карабінеры» прысвечаны праблемам процістаяння чалавека і грамадства, уласнай годнасці і матэрыяльных абставін.
«Альфавіль» (1965) — тэхнакратычная антыўтопія пра таталітарнае грамадства, у якім душацца чалавечыя пачуцці. Далей выходзяць «Неразважлівы П’еро» (1965) і «Мужчынскае-жаночае» (1966).
«Мааісцкі перыяд»[правіць | правіць зыходнік]
«Кітаянка» (1967) — аналітычны, месцамі крытычны погляд на рэвалюцыйную моладзь. Падчас працы над фільмам Гадар ажаніўся з Эн Вяземскі. Іншым фільмам на рэвалюцыйную тэматыку быў «Уік-энд» (1967). Выкарыстоўвае эксперыментальныя, авангардныя метады будовы фільма.
Перыяд групы «Дзіга вятроў»[правіць | правіць зыходнік]
Актыўна ўдзельнічае ў падзеях «Чырвонага мая» ў 1968 г., знімае шэраг прапагандысцкіх фільмаў. Да гэтага перыяду адносяцца «Вецер з усходу» (1970), «Праўда» (1970). Спрабуе ўжываць ідэі сацыялізму ў працэсе стварэння кіно.
Перыяд студыі «Sonimage» і позні этап.[правіць | правіць зыходнік]
Пазней вяртаецца да «вялікага кіно»: «Ратуй, хто можа (свае жыццё)», «Палкасць» (1982), «Імя: Кармэн» (1983). У 1990-х стварае буйную кінаанталогію «Гісторыя кіно», а ў 1995 г. — фільм «Моцарт назаўсёды», прысвечаны праблемам мастацтва і мастака.
У 2002 г. сумесна з шэрагам рэжысёраў (Віктор Эрысэ, Чэнь Кайгэ, Спайк Лі, Вім Вендэрс і іншыя) здымае дылогію «На дзесяць хвілін старэйшы», з двух фільмаў — «Труба» і «Віяланчэль». Кожны складаецца са шматлікіх кароценькіх навел, і кожная з іх створана асобным рэжысёрам. Канкрэтна Гадар зняў навелу «У цемры часу».
У 2010 г. выходзіць фільм «Сацыялізм».
Творчасць Ж.-Л. Гадара значна ўплывала на развіццё сучаснага кінематографа, асабліва кірункаў арт-хаус. Некаторыя фільмы зрабіліся культавымі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Collet J., Jean-Luc Godard, [P., 1968];
- Eberhardt К., Jan-Luc Godard, Warsz., 1970
Зноскі
- ↑ Jean-Luc Godard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Luc Godard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Luc Godard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540009 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/finance/financial-crime/11266664/Mapped-The-worlds-most-corrupt-officials.html
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/culture/film/cannes-film-festival/7736026/Cannes-Film-Festival-2010-as-it-happened-day-six.html
- ↑ http://www.theguardian.com/film/2000/feb/11/culture.features
- ↑ 9,0 9,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жан-Люк Гадар на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Гісторыя кіно / Histoire(s) du cinéma (фр.)
- Гадар пра Гадара Мастацтва кіно, № 2 1991