Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Анталіепце)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў | |
---|---|
Касцёл Адшукання Святога Крыжа | |
55°39′35″ пн. ш. 25°52′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Мястэчка | |
Канфесія | каталіцтва |
Благачынне | Q4187125? |
Ордэнская прыналежнасць | кармеліты |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Заснавальнік | Ян Міхаіл і Юзаф Струцінскія |
Дата заснавання | 1734—1738 |
![]() |
Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў босых (літ.: ntalieptės Šv. Kryžiaus Atradimo bažnyčia) — рымска-каталіцкі сакральны комплекс ў мястэчку Анталіепце (Анталепты) Зарасайскага раёна, Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%28%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%D1%84%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%29._%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BF%D1%82%D1%8B._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BC%D1%8D%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%9E.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%28%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%D1%84%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%29._%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BF%D1%82%D1%8B._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BC%D1%8D%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%9E.jpg)
Кляштар у Анталептах Вількамірскага павета заснаваны ўладальнікам мястэчка кашталянам інфлянцкім Янам Міхаілам Струцінскім з сынам Юзафам у 1734—1738 гг. Касцёл быў асвечаны ў гонах Святога Крыжа ў 1763 годзе.
Кляштарны корпус пабудаваны ў першай пал. 19 ст. Пасля паўстання 1830—1831 гг. кляштар зачынены, касцёл у 1846—1850 перароблены пад царкву, з 1918 зноў касцёл.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл уяўляе сабой храм зальнага тыпу ў стылі позняга барока. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, да яго прымыкае больш нізкі прэсбітэрый з трохграннай алтарнай апсідай, да якой, у сваю чаргу, па галоўвай восі далучаецца прамавугольная яшчэ ніжэйшая сакрысція, так што храм моцна выцягнуты ў даўжыню. На галоўным фасадзе дзве чатырохярусныя вежы, паміж якімі фігурны франтон. Над прэсбітэрыем на другім паверсе ўладкавана капліца, у якую вядуць сходы. Пад касцёлам прасторная крыпта, якая масіўнымі слупамі падзяляецца на тры нефы.
Каля касцёла размешчаны мураваны двухпавяховы жылы корпус.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lietuvos architektūros istorija. Vilnius, 1994. T. 2. P. 139—140.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Анталіепце)
- Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Анталіепце) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»