Антанін Славічак
Антанін Славічак | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1910 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Míla Slavíčková[d][5] |
Дзеці | Eva Medková[d], Jan Slavíček[d] і Jiří Slavíček[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́нтанін Сла́вічак (чэшск.: Antonín Slavíček, 16 мая 1870, г. Прага — 1 лютага 1910, Прага) — чэшскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1887 годзе Славічак паступае ў пражскую Акадэмію мастацтваў і вучыцца ў школе пейзажнага жывапісу ў прафесара Юліуса Маржака разам са сваімі сябрамі аднакурснікі Багуславам Дворжакам і Францішкам Каванам. Пасля смерці прафесара Славічак займае пасаду кіраўніка школы. Мастак спрабаваў таксама атрымаць званне прафесара, аднак гэта яму не ўдалося — неўзабаве аддзяленне пейзажу было закрыта. 10 жніўня 1909 года ў Славічака здарыўся інсульт, за якім рушыла ўслед доўгая аднаўленчая фаза. Паколькі правая рука мастака была паралізаваная, ен спрабаваў маляваць левай рукой, аднак быў настолькі расчараваны вынікамі, што неўзабаве застрэліўся.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка Славічака, Багуміла Брыніхава, якую ён адлюстраваў на многіх сваіх палотнах, у 1911 годзе выйшла замуж за мастака Герберта Масарыка.
- Сын Антаніна, Ян Славічак, таксама быў мастаком.
Творчая спадчына
[правіць | правіць зыходнік]А. Славічак належыць да ліку вядучых чэшскіх мастакоў пачатку ХХ стагоддзя. Яго раннія палотны напісаны ў рэалістычным стылі; мастак быў майстрам святлаценю. У яго больш позніх працах адчуваецца знаёмства А.Славічака з творчасцю прадстаўнікоў французскага імпрэсіянізму — які, зрэшты, не меў значнага ўплыву на майстэрства чэшскага мастака. У яго апошніх карцінах ўжо праяўляецца выпрацаваны А. Славічакам яго уласны, арыгінальны стыль. Асабліва ўдаваліся мастаку пейзажы любімага ім краю Высачына.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Antonína v Holešovicích, sign. HOL Z3, s. 107 — Т. HOL Z3. — С. 107.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ http://m.rozhlas.cz/toulky/vysila_praha/_zprava/1048-schuzka-bezohledne-charakterni-kumstyr--1514027
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Vítězslav Nezval: Antonín Slavíček, Ein grosser tschech. Maler, Artia Prag 1952
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Сабор св. Віта (1909)
-
Прагулкі ў Бельтрускім парку (1896)
-
У нас у Камянічках (1904)
-
Замберэцкая дарога (1909)
-
Дарога ў дзяцінства
-
Ліпеньскі дзень (1898)