Перайсці да зместу

Антоніа Грэйвс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Антоніа Грэйвс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1985(1985-04-17) (39 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 191 см[2]
Вага 86 кг[3][2]
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Pittsburgh Panthers men's basketball[d]
2007 Pittsburgh Xplosion[d]
2007—2008 Élan Béarnais Pau-Lacq-Orthez[d]
2008—2009 Галатасарай[d]
2009 KK Cibona[d]
2010 Хапаэль Халон
2010—2011 Бандырма[d]
2011—2012 Кантан Чардж[d]
2012—2013 Пістоя 2000[d]
2013—2015 Artland Dragons[d]
2016 Crailsheim Merlins[d]
2016—2017 Скайлайнерс Франкфурт[d]
2017 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Грэйвз (Грэйвс) (нар. 17 красавіка 1985, Штат Агая, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, абаронца.

З 2003 па 2007 гады выступаў за каманду ўніверсітэта Пітсбурга ў NCAA, у апошнім сезоне набіраючы ў сярэднім 9.2 ачка і 2.4 перадачы.

У Еўропу пераехаў у 2008 годзе: абаронцу на год падпісаў турэцкі «Галатасарай». Пасля гэтага на сезон з’ехаў у харвацкую «Цыбону», каб потым вярнуцца ў Турцыю: у паслугах абаронцы меў патрэбу «Банвіт». Атрымаўшы шанец у 2011 годзе пагуляць у ЗША, Грэйвз не выстаяў і сезон выступаў за каманду Д-Лігі «Кантон». Пасля Амерыкі на год затрымаўся ў Італіі, а з 2013 года гуляў у чэмпіянаце Германіі за «Артланд», «Крайльсхайм» і « Франкфурт Скайлайлнерс».

У складзе «Скайлайнерс» з’яўляецца першым чэмпіенам Кубка ФІБА і правеў усяго паўгады. Абаронца паспеў згуляць 16 матчаў у чэмпіянаце Германіі (9.3 ачка, 3.3 перадачы) і 11 у Лізе чэмпіенаў (7.7 ачка, 2.5 падбора, 2.4 перадачы).

Мае досвед гульні ў Еўралізе і Еўракубку. Таксама абаронца выходзіў у паўфіналы чэмпіянатаў турэцкай і нямецкай ліг, быў уключаны ў пяцерку лепшых абаронцаў чэмпіяната Турцыі ў сезоне-2008/09, атрымаў званне самага карыснага гульца фінальнай серыі ў Італіі, выступаючы ў 2013-м годзе за «Пістою».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[4].

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. а б https://www.easycredit-bbl.de/spieler/580abd46-8182-47f6-8a66-fc753ddc9ae6 Праверана 16 лютага 2024.
  3. https://www.easycredit-bbl.de/spieler/580abd46-8182-47f6-8a66-fc753ddc9ae6 Праверана 21 студзеня 2024.
  4. Баскетбол. Антоніа Грэйвз падпісаў кантракт з «Цмокі-Мінск»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.